Тучынка — вёска пад Мінскам, у якой айнзацгрупы з удзелам мясцовых калабарацыяністаў знішчалі яўрэяў падчас нямецкай акупацыі. Забойствы праводзіліся на Кальварыйскіх могілках і ў кар’ерах, у раёне сённяшніх вуліцы Альшэўскага і праспекта Пушкіна.
Як правіла, масавыя расстрэлы праводзіліся за межамі горада, каб прыцягваць менш увагі. У лістападзе 1941 года тысячы яўрэяў былі пасаджаныя ў грузавікі, адвезеныя ў Тучынку і расстраляныя там айнзацгрупамі. Гэта было адно з найбуйнейшых масавых забойстваў на Беларусі падчас Халакоста. У цяперашні час у Тучынцы ёсць мемарыял у памяць аб забітых там 14 000 яўрэяў.
© 2022 Centropa & Project Partners. All rights reserved.
Privacy Policy / Cookie Preferences / Legal Notice & Photo Credits