Былыя яўрэйскія могілкі / Мемарыяльны сквер. Кампазіцыя “Пабіты агмень” (архітэктар Леанід Левін, скульптар Максім Петруль)

5. Яўрэйскія могілкі / Мэмарыяльны сквер

Element 340
Калектарная вуліца
00:00
00:00
  • 00:00

Яўрэйскія могілкі Мінска заснаваныя ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У 1840-х гадах і ў 1873 годзе, калі сам горад пашыраўся, старыя могілкі ў раёне стадыёна «Дынама» і ўніверсітэцкага гарадка БДУ зачынілі. З таго часу новыя пахаванні праводзіліся на яўрэйскіх могілках Мінска, і туды нават былі перанесены сваякамі некаторыя старыя пахаванні.

Падчас Другой сусветнай вайны гэтыя могілкі знаходзіліся ў межах гета і таксама выкарыстоўваліся немцамі пры масавых расстрэлах. На іх тэрыторыі былі забітыя і пахаваныя ў брацкіх магілах тысячы яўрэяў.

Афіцыйна яўрэйскія могілкі былі зачынены ў 1950-я гады. Надмагіллі адтуль выкарыстоўваліся як будаўнічы матэрыял або для іншых могілак. Прыкладна ў 1970-х гадах іх паступова знішчылі: усе надмагіллі былі знятыя, і на частцы іх былой тэрыторыі горад пабудаваў стадыён. Планы ўзвядзення новых будынкаў, такіх як кінатэатры і танцавальны клуб, былі спынены па ініцыятыве яўрэйскай абшчыны ў 1990-х гадах. Ад калісьці адных з найбуйнейшых яўрэйскіх могілак у Беларусі засталося ўсяго некалькі надмагілляў.

У апошнія дзесяцігоддзі яўрэйскім могілкам сталі надаваць больш увагі: некаторыя з іх былі упарадкаваны, а надмагіллі вярнуліся на свае месцы, былі сфатаграфаваны і занесены ў каталог. Беларускія яўрэйскія арганізацыі ўзялі на сябе адказнасць за ўтрыманне некаторых старых могілак, але, нягледзячы на ўсе гэтыя намаганні, большасць такіх могілак у Беларусі ўсё яшчэ закінутыя, а дзеючых няшмат.

У 1993 годзе на тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак у Мінску быў усталяваны першы памятны камень, прысвечаны дэпартаваным з Гамбурга нямецкім яўрэям. У наступныя гады з’яўляліся новыя такія камяні ў памяць аб яўрэйскіх ахвярах з розных іншых гарадоў, у тым ліку Дзюсельдорфа, Брэмена, Кёльна і Бона, Вены і Берліна, Франкфурта-на-Майне, Кенігсберга, Тэрэзіенштадта і Брно. Яны прысвечаныя еўрапейскім яўрэям, якія былі дэпартаваныя і знішчаныя ў Мінскім гета і ў Малым Трасцянцы. Мемарыяльны праект ажыццявілі ў супрацоўніцтве органы дзяржаўнай улады і яўрэйскія абшчыны тых гарадоў, адкуль праводзіліся дэпартацыі. Цэнтр кампазіцыі засяроджаны на квадратнай пляцоўцы, выкладзенай жоўтай пліткай — у памяць аб жоўтых «латах», якія мусілі насіць яўрэі падчас нацысцкай акупацыі.

У 2008 годзе (65-я гадавіна знішчэння Мінскага гета) на былых яўрэйскіх могілках на вуліцы Сухой быў усталяваны помнік «Стол і крэсла», створаны архітэктарам Леанідам Левіным і скульптарам Максімам Петрулем. Мемарыяльны сквер складаецца з помніка і калекцыі яўрэйскіх надмагілляў, знойдзеных падчас будаўнічых работ, увекавечвае памяць ахвяр Халакоста і адзначае ранейшае існаванне на гэтым месцы могілак.

Чытаць далей