One of the remaining buildings on the site of the former special ghetto
Адзін з захаваных будынкаў на тэрыторыі былога зондэргета

3. Зондэргета

Element 340
Вуліца Караля
00:00
00:00
  • 00:00

Усталяваная ў 1991 годзе мемарыяльная дошка на вуліцы Раманаўская Слабада прысвечаная дэпартаваным з Брэмена яўрэям. Яна ўшаноўвае памяць многіх заходнееўрапейскіх яўрэяў, якіх дэпартавалі ў Мінск. У гэтай частцы горада для тых яўрэяў былі створаныя два так званыя «зондэргета»: першае ў межах вуліц Рэспубліканскай, Сухой, Абутковай, а другое — Замкавай і Дзімітрава. Два зондэргета размяшчаліся на тэрыторыі вялікага Мінскага гета, хоць паміж гэтымі дзвюма асобнымі часткамі камунікацыі было мала.

Па-нямецку «зондэр» — «спецыяльны»: іншымі словамі, месца было прызначана толькі для дэпартаваных яўрэяў, якія жылі асобна ад мясцовых. Яно з’явілася для прыкладна 7000 заходнееўрапейскіх яўрэяў з Германіі, Аўстрыі і з пратэктарата Багеміі і Маравіі (былая Чэхаславакія), якіх прывезлі ў лістападзе і снежні 1941 года.

Каб вызваліць месца для новапрыбылых, гарадская паліцыя бяспекі і СС у перыяд з 7 па 8 лістапада 1941 года забілі тысячы беларускіх яўрэяў у гета і ў Тучынцы, на ўскраіне Мінска.

Алена Драпкіна ўспамінае прыезд яўрэяў з Заходняй Еўропы ў Мінск: «Пазней немцы прывезлі яўрэяў з нямецкага Гамбурга і пасялілі іх у дамах забітых яўрэяў. Потым мы ад іх даведаліся пра падман з боку немцаў: тыя ім сказалі, што павязуць іх у Палестыну, але прывезлі ў Мінск. Яны прыйшлі ў жах, калі даведаліся пра гэта».

Хайнц Розенберг, нямецкі яўрэй, успамінае шлях на Мінск: «Гета знаходзілася ў верхняй частцы аднаго са старых раёнаў Мінска, дзе стаялі будынкі яшчэ царскіх часоў. Нас усіх прывялі ў недабудаваную школу з чырвонай цэглы. Насупраць яе стаяў белы будынак — мяркую, таксама школа». І што яны там убачылі? «Сотні мёртвых целаў пакрывалі зямлю. Паўсюль кроў — а ў печках і на сталах ўсё яшчэ стаяла ежа. Усе памяшканні былі ў поўным беспарадку. Не было відаць ніводнай жывой душы.

Эсэсаўцы прысвоілі сабе шмат рэчаў з багажу дэпартаваных — каштоўнасці, паліто, футра, прадукты.

У адрозненне ад польскага і літоўскага, у галоўным Мінскім гета не было школ, тэатраў, культурных мерапрыемстваў, аркестра. У Зондэргета рабіліся некаторыя спробы арганізаваць культурнае і духоўнае жыццё: з’явілася школа, якую да лета 1943 года наведвалі 50 вучняў. Былі таксама спробы стварыць аркестр, адзначаць яўрэйскія святы, нягледзячы на строгую забарону з боку нацыстаў.

Больш за 16 000 дэпартаваных у Мінск заходнееўрапейскіх яўрэяў так і не дабраліся да Зондэргета. Іх везлі наўпрост ў Трасцянец і забівалі па прыбыцці.

Чытаць далей