Мінскае гета збольшага знаходзілася ў межах вуліц Ратамская, Астроўскага, Танкавая, Рэспубліканская, Апанскага і Сухая.
Пасля ўварвання ў Беларусь у чэрвені 1941 года нацысты прымусілі яўрэяў Мінска і прылеглых раёнаў цягам пяці дзён перасяліцца ў Мінскае гета. З лістапада 1941 года тэрыторыю абнеслі калючым дротам, і яўрэям дазвалялася пакідаць яе толькі ў складзе рабочых каманд.
Брамы ў гета размяшчалася на вуліцах Апанскага і Астроўскага і аддзялялі яўрэйскіх і неяўрэйскіх жыхароў горада, як успамінае Алена Драпкіна:
«Аднойчы пасля таго, як Вара наведала мяне ў гета, я пайшла яе праводзіць [да] брамы гета. Вакол тэрыторыі гета стаялі слупы, і на слупах было напісана «НЕЖЫДАМ ПРАХОД ЗАБАРОНЕНЫ» (і тое ж самае па-нямецку). Мы з Варай стаялі па розныя бакі мяжы гета, і ў гэты момант побач з’явіўся нямецкі афіцэр. Ён бачыў, як Вара (яна была бландынкай) пакідала тэрыторыю гета. Падышоў да яе і сказаў: «Ты з глузду з’ехала? Куды ты ходзіш?» Афіцэр падвёў яе да слупа брамы і загадаў: «Чытай надпіс! Зразумела?» Затым крыкнуў: «Nach Hause!» («Дахаты!») Калі я прыйшла дадому і расказала маме пра гэтае здарэнне, яна забараніла маім сяброўкам прыходзіць да мяне».
© 2022 Centropa & Project Partners. All rights reserved.
Privacy Policy / Cookie Preferences / Legal Notice & Photo Credits